Гродзеншчына: Найбольшая падтрымка – у Саннікава
Штабы дэмакратычных прэтэндэнтаў падсумавалі вынікі збору подпісаў.
На Гродзеншчыне, па звестках кіраўнікоў штабоў, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі здадзена:
за Рыгора Кастусёва каля 7500 подпісаў, з іх каля 6000 у Гродне;
за Уладзіміра Някляева каля 12700 подпісаў, з іх каля 7000 у Гродне;
за Яраслава Раманчука каля 15700 подпісаў, з іх каля 8000 у Гродне;
за Віталя Рымашэўскага каля 10000 подпісаў, з іх каля 3500 у Гродне;
за Андрэя Саннікава - каля 23000 подпісаў, з іх каля 17000 у Гродне.
Такім чынам, найбольшую падтрымку на этапе збору подпісаў у рэгіёне атрымаў лідэр “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў. Назіральнікі адзначаюць, што актыўнасці ініцыятыўных груп іншых незалежных прэтэндэнтаў у рэгіёне не назіралася, практычна адсутнічаюць іх структуры, з якімі можна кантактаваць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”