viasna on patreon

Пінск: Да эфіру не будуць дапушчаны SMS палітычнага зместу

2010 2010-11-01T17:31:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-palitreklama-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінская газета “Варяг”, якая належыць мясцоваму медыяхолдынгу, размесціла рэкламную абвестку аб правілах дасылкі sms-паведамленняў на пінскія ФМ-радыё і тэлеканал. У абвестцы надрукаваны даволі вялікі спіс падставаў, па якім адпраўленыя SMSкі не будуць дапускацца да эфіру. Сярод цалкам зразумелых кшталту “якія ўтрымліваюць нецэнзурныя выразы” патрабаванняў, або тых, якія накіраваны на папярэджванне парушэння заканадаўства, ёсць і з выразнай палітычнай афарбоўкай: “Да эфіру не будуць дапускацца SMS-паведамленні наступнага зместу: якая ўтрымліваюць зняважлівыя выказванні на адрас Прэзідэнта РБ, кіраўніцтва дзяржаўных органаў, статус які ўстаноўлены Канстытуцыяй РБ…; якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі…; якія распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”.  Відавочна, што падчас галоўнай палітычнай кампаніі ў краіне гэта варта ўспрымаць як перастраховачны крок пінскага медыяхолдынгу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства