viasna on patreon

Салігоршчына: 10 незалежных вылучэнцаў у 68 участковых камісій

2010 2010-11-01T22:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад апазіцыйных структур сваіх прадстаўнікоў у салігорскія ўчастковыя камісіі па выбарах накіравалі Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і Аб'яднаная грамадзянская партыя. Агулам ад незалежных стуруктур у Салігорскім рэгіёне на 68 участкаў назбіраўся толькі адзін дзесятак вылучэнцаў. Шэсць чалавек накіравала партыя "Справядлівы свет". Яшчэ чатырох - вылучыла АГП.

Варта адзначыць, што з такой адносна невялікай колькасцю вылучаных прадстаўнікоў апаненты ўладаў маюць тэарэтычную магчымасць займець сваіх сяброў у траціне гарадскіх участковых камісій, якіх ўсяго 32. Тым не менш, па выніках стварэння гэтых камісій можна будзе рабіць пэўныя высновы адносна гатоўнасці ўладаў да далейшай лібералізацыі выбарчага працэсу. У мінулыя гады ніводнага "неблаганадзейнага" ў склад участковых камісій уключана ніколі не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства