Чые памылкі?
Некалькіх сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў выклікалі ў Наваполацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо пасля завяршэння збору подпісаў.
Зборшчыкі павінны былі адказваць на пытанні з нагоды таго, што на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама іх дадзеныя былі пададзены неадпаведна пашпартным. З памылкамі былі выпісаныя і некаторыя пасведчанні. Адны зборшчыкі проста не звярнулі на гэта ўвагі, іншыя не палічылі важным. Запаўнялі яны падпісныя лісты згодна са сваімі пашпартнымі дадзенымі.
У камісіі Наваполацка заявілі, што калі дадзеныя зборшчыкаў былі пададзены няправільна самімі кандыдатамі, то сабраныя імі подпісы не будуць залічаныя. Калі ж у памылках вінен Цэнтрвыбаркам, то подпісы будуць правярацца і залічвацца звычайным чынам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”