viasna on patreon

Цэнтральны раён Гомеля: 51 участковая камісія за 14 хвілін, адзінагалосна

2010 2010-11-02T22:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

На паседжанні выканкама адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля 2 лістапада былі ўтвораны ўчастковыя камісіі. Паседжанне доўжылася 14 хвілін, за якія і была сфарміравана 51 участковая камісія. Пра гэта паведаміў сябра БХК Віктар Адзіночанка.

Паседжанне ўзначаліў кіраўнік Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Алег Барысенка. Па пытанню аб фарміраванні УВК выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Наталля Шумакова. Па яе словах, паступіла 1124 заява на членства ў камісіях. Ад палітычных партый і аб'яднанняў (пяць партый і сем грамадскіх аб'яднанняў) было пададзена 340 заяў, а ўключана 252 чалавекі. Ад працоўных калектываў была 301 заява, уключылі 165 чалавек, шляхам збору подпісаў было 483 заявы, уключана 209 чалавек.

Выбар тых ці іншых прэтэндэнтаў Шумакова растлумачыла наступнымі матывамі: наяўнасць практычнага вопыту працы ў выбарчых кампаніях, дзелавыя якасці кандыдата, колькасны склад тых арганізацый, якія яго накіроўвалі.

Далей Шумакова паведаміла, што членам выканкаму адміністрацыі раздадзены праект пастановы са спісам тых, каго ўключылі ва УВК, і яны зараз павінны прагаласаваць. Было зададзена пытанне: галасаваць агулам, ці паасобку па кожнай камісіі? Вырашылі галасаваць агулам. Па праекту рэзалюцыі разам са спісамі УВК па Цэнтральным раёне Гомеля прагаласавалі адзінагалосна.

Па афіцыйных дадзеных, у Гомельскай вобласці ўтвораны 1114 участкаў для галасавання. Участковыя камісіі могуць налічваць ад 5 да 19 чалавек. Прэтэндуюць на ўключэнне ў камісіі больш за 15 тысяч чалавек, 44% якіх вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяў, 19% - працоўнымі калектывамі, 36% - грамадскімі аб'яднаннямі і палітычнымі партыямі. Ад партый, па афіцыйных дадзеных, вылучаны 2,2% кандыдатаў у склад участковых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства