viasna on patreon

Пінск: Ва ўчастковых камісіях – 3 прадстаўнікі апазіцыі

2010 2010-11-03T16:04:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/trojka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Пінску прайшло паседжанне гарадскога выканаўчага камітэта, на якім было прынята рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На паседжанні прысутнічалі назіральнікі ад Беларускага Хельсінкскга камітэта і прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый.

Усяго ў горадзе ўтворана 69 участковых выбарчых камісій, у склад якіх увайшлі 875 чалавек. У тым ліку, ад працоўных калектываў - 162 прадстаўнікі, ад грамадзян – 374, ад грамадскіх аб’яднанняў – 313, ад палітычных партый - 26.

Што датычыць прадстаўніцтва палітычных структураў у камісіях, то КПБ прапаноўвала ў іх склад 21 чалавека, з якіх патдрымалі 13. ПБНФ вылучала 3 чалавек, з якіх абраны сябрам камісіі 1. Партыя “Справядлівы свет” вылучала 2 сваіх сябраў і абодва ўвайшлі ў склад участковых камісій.

Варта адзначыць, што апазіцыйныя партыі намераваліся прапанаваць 19 сваіх прадстаўнікоў у камісіі, аднак з-за хібаў у арганізацыйнай працы здолелі вылучыць толькі 5 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства