Зэльва: Ва ўчастковых камісіях апазіцыі няма – не вылучаліся
https://spring96.org./be/news/37204
2010
2010-11-03T16:21:39+0200
2010-11-03T16:21:39+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zelva.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ад дэмакратычны партый і грамадскіх арганізацый ва ўчастковыя камісіі Зэльвенскага раёна, якіх налічваецца 20, ніхто не ўвайшоў. А не ўвайшлі яны па той прычыне, што ад іх не паступіла ніводнай заяўкі. Аб гэтым паведаміў кіраўнік справамі Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Горны.
“Падобная сітуацыя была і на мінулых выбарах. Як бачыце, асаблівай актыўнасці апазіцыя ў нас не праяўляе. А калі б такія заяўкі былі на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі, мы іх разгледзелі б, як і ўсе астатнія. Прывілей тут быць не можа. Таму ў камісіі найбольш трапіла сяброў ад ГА “Белая Русь”, БРСМ, ад “Беларускага саюза жанчын”, прафсаюзаў і г.д.”, — сказаў Сяргей Горны журналісту.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”