viasna on patreon

Пінчукоў праз тэлебачанне папярэдзілі пра магчымыя візіты “розных спецыялістаў”

2010 2010-11-03T16:38:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлерадыёкампанія “Пінск” ці не ўпершыню з пачатку прэзідэнцкай кампаніі паказала сюжэт пра працу гарадской выбарчай камісіі.

Тэмай сюжэту стала праверка падпісных лістоў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У інтэрв’ю тэлеканалу старшыня Пінскай ТВК Ігар Берасцень патлумачыў патрабаванні беларускага заканадаўства да працэсу праверкі подпісаў. Таксама спадар Берасцень  распавёў, што да праверкі будуць далучаны розныя спецыялісты, якія могуць патэлефанаваць ці наведаць грамадзян, якія паставілі свой подпіс за таго ці іншага кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства