viasna on patreon

Баранавічы: Пяцёрка апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях

2010 2010-11-03T17:07:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/farmavannie-uvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне Баранавіцкага гарвыканкама па фармаванні УК 03.11.2010г.

Паседжанне Баранавіцкага гарвыканкама па фармаванні УК 03.11.2010г.

3 лістапада адбылося паседжанне Баранавіцкага гарвыканкама, які зацвердзіў спісам склад 66 участковых выбарчых камісій - без абмеркавання кандыдатур.

Загадчыца арганізацыйна-кадравай службы гарвыканкама Вольга Дудко паведаміла, што 284 прэтэндэнтаў вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 237 – ад працоўных калектываў, 294 – ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

З апазіцыйных палітычных партый і недзяржаўных арганізацый прайшлі ў склад участковых камісій толькі 5 чалавек. Ад БСДП (Грамада) сябрам участковай камісіі на выбарчым участку № 36 стаў Паўлоўскі Аляксандр. Ад партыі “Справядлівы свет” - К.Карапетаў (выбарчы ўчастак № 16), А.Галькевіч (выбарчы ўчастак № 31), М.Госцева (выбарчы ўчастак № 19), К.Ланкіна (выбарчы ўчастак № 15). З абраных сяброў партыі “Справядлівы свет” у склад участковых камісій толькі Аляксандр Галькевіч вядомы ў горадзе сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства