viasna on patreon

Бярозаўскі раён: 5 з 15

2010 2010-11-03T17:35:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі

Сяржук Русецкі

У Бярозаўскім раёне ад Партыі БНФ у склад участковых выбарчых камісій было накіравана 15 прадстаўнікоў, але па рашэнню райвыканкама толькі 5 чалавек сталі сябрамі камісій.

Сябра Партыі БНФ Сяржук Русецкі накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію ў сувязі з тым, што ён не быў своечасова апавешчаны і, адпаведна, не змог прысутнічаць на паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій як прадстаўнік ад Брэсцкай абласной Рады Партыі БНФ.

Справа ў тым, што паведамленне пра паседжанне Бярозаўскага райвыканкама, на якім фарміраваліся ўчастковыя камісіі, з’явілася на афіцыйным сайце 1 лістапада ў 8.15, і ў гэты ж час пачалося паседжанне Бярозаўскага райвыканкама. Іншай жа магчымасці даведацца пра час і месца паседжання не было.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства