Івацэвічы: з 444 сябраў участковых камісій - 4 вылучэнца ад палітычных партый
Усяго ў Івацэвіцкім раёне было створана 53 ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Палітычныя партыі вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў, і ўсе яны трапілі ў склад выбаркамаў. Пры гэтым адзіны прадстаўнік Партыі БНФ Павел Дойлід уключаны ў адну з камісій, якая будзе працаваць непасрэдна ў раённым цэнтры, у той час як вылучэнцы Камуністычнай партыі Беларусі (Васіль Хмялеўскі, Іван Богук, Аляксандр Якушаў) патрапілі ў склад выбаркамаў, сфармаваных у малых населеных пунктах .
Цікавая сітуацыя склалася на выбарчых участках, утвораных ў медыцынскіх установах. Так, на ўчастку для галасавання, які размесціцца ў Цэнтральнай раённай бальніцы ў Івацэвічах, усе сябры камісіі з'яўляюцца супрацоўнікамі гэтай установы аховы здароўя, а выбаркам ва ўчастковай бальніцы гарадскога пасёлка Косава апынуўся самым малалікім ў раёне (у яго ўключана толькі 5 чалавек).
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»