viasna on patreon

Бялынічы: У складзе ўчастковых камісій найбольш прадстаўнікоў дзяржпрафсаюзаў і “Белай Русі”

2010 2010-11-03T17:55:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

3 лістапада ў Бялынічах прайшло пасяджэнне Бялыніцкага райвыканкама, на якім першым разглядалась пытанне аб стварэнні участковых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У выніку пасяджэння было прынятае рашэнне аб стварэнні на тэрыторыі Бялыніцкага 20 участковых выбарчых камісій агульнай колькасцю 237 чалавек.

На пасяджэнне райвыканкама быў дапушчаны назіральнік Барыс Вырвіч, які вылучаўся ў Бялыніцкую раённкю камісію шляхам збору подпісаў. Іншых назіральнікаў пры раённай выбарчай камісіі (а ў Бялынічах у якасці назіральнікаў зарэгістраваныя прадстаўнікі раённай арганізацыі БРСМ, дэпутат мясцовага райсавета і прадстаўнік працоўнага калектыва) працэдура стварэння ўчастковых выбарчых камісій не зацікавіла.

Расказвае Барыс Вырвіч:

- Дакладчыкам па пытанню фармавання ўчастковых выбарчых камісій на пасяджэнні Бялыніцкага райвыканкама выступала начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Лідзія Шчацінка, якая да таго ж з’яўляецца і сакратаром раённай камісіі па выбарах прэзідэнта. Было створана 20 участковых камісій колькасным складам ад 6 да 17 чалавек. Усяго ў Бялыніцкім раёне ў склад участковых выбарчых камісій увайшло 237 чалавек, абсалютная большасць з якіх ужо працавала ў выбарчых камісіях на мінулых мясцовых і парламенцкіх выбарах. Прадстаўніцтва ад грамадскіх арганізацый у складзе камісій склала 39,7 % ад агульнай колькасці членаў. Пры гэтым палітычныя партыі ў Бялыніцкім раёне сваіх прадстаўніком у камісіі наогул не вылучалі, як і незалежныя грамадскія арганізацыі. Асноўную колькасць вылучэнцаў у склад камісій далі прадстаўнікі дзяржаўных прафсаюзаў – 24,5 %, “Белай русі” – 7,2%, БРСМ – 5,5 %, 2,5 % будуць прадстаўляць раённую ветэранскую арганізацыю. Астатнія члены ўчастковых выбарчых камісій вылучалісь ад грамадзян і ад працоўных калектываў.

Па словах Барыса Вырвіча, пытанне фармавання выбарчых камісій было разгледжана райвыканкамам на працягу 40 хвілін. Ні адзін з членаў райвыканкама не задаў ніякага пытання ні па адной прапанаванай кандыдатуры. Спіс членаў участковых выбарчых камісій быў зацверджаны аднагалосна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства