Рэчыца: Каго не ўключаюць у камісіі?
Паседжанне Рэчыцкага райвыканкама праходзіла 2 лістапада. Пры фармаванні ўчастковых камісій нават былі агучаныя крытэры, па якіх адбіраліся сябры камісій - вопыт ўдзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях, колькасьць калектыву, які вылучыў свайго прадстаўніка, дзелавыя якасці прэтэндэнтаў.
У выніку па дадзеных крытэрыях падышлі: 338 чалавек, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 117 - ад працоўных калектываў, 191 - ад розных прафсаюзаў, 75 - ад Беларускага саюза жанчын, 12 - ад ветэранаў, 39 - ад "Белай Русі", 10 - ад БРСМ. Ад апазіцыйных партый у камісіі ўключаныя толькі 5 чалавек - 1 ад Партыі БНФ (вылучаліся 7) і 4 ад партыі "Справядлівы свет" (вылучаліся 9). У склад участковых камісій не ўключылі нікога ад АГП, Грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне" і КПБ.
На пытанне, чаму не ўключылі ў камісію прадстаўніка ад ГА БНФ "Адраджэньне", які мае вопыт працы ў камісіі на апошніх парламенцкіх выбарах, дырэктара прыватнага прадпрыемства Шабетніка А.В., старшыня Рэчыцкага райвыканкама Шостак П.Н. адказаў: "З ім немагчыма дамовіцца".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"