Слуцк: У склад участковых камісій уключылі прадстаўнікоў адной партыі - КПБ
На паседжанні Слуцкага райвыканкама 3 лістапада быў сфармаваны склад участковых выбарчых камісій Сулуччыны. На сходзе прысутнічаў прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталь Амяльковіч.
Паводле інфармацыі назіральніка, у склад 74 участкавых выбарчых камісій увайшлі 767 чалавек. Валерый Бойка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Слуцкага райвыканкама, агучыў склад камісій: 295 сябраў былі вылучаны ад грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, 374 - ад грамадзян шляхам падачы заявы, 98 - ад працоўных калектываў.
У спісе сябраў камісій апынуліся прадстаўнікі толькі адной партыі - Камуністычнай партыі Беларусі.
Ад грамадскіх аб'яднанняў у складзе камісій - сябры РГА "Белая Русь", БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў, Беларускага Саюза жанчын, Беларускага Саюза афіцэраў, Беларускага дзіцячага фонду, грамадскага аб'яднання ветэранаў, ГА "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа" і Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Амаль 70% сяброў участковых выбаркамаў - жанчыны. Кожны дзесяты - ва ўзросце да 30 гадоў.
Старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Даманеўскі на паседжанні спытаў у начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай працы, ці ўсе сябры камісіі, вылучаныя ад працоўных калектываў, будуць працаваць адказна. Валерый Бойка пацвердзіў, што ўсе гэтыя людзі правераныя, не першы раз удзельнічаюць у выбарчых кампаніях. "Мы ў іх ўпэўнены", - заявіў чыноўнік.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"