viasna on patreon

Брэст: У 84 участковых камісіях Маскоўскага раёна - 17 прадстаўнікоў партый

2010 2010-11-04T13:37:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

На месцы ў складзе выбарчых камісій, створаных на тэрыторыі Маскоўскага раёна Брэста, прэтэндавала 1630 чалавек, а статус сябра выбаркама атрымалі 1124 чалавека. Сярод палітычных партый найбольшую актыўнасць праявіла Партыя БНФ, якая вылучыла 45 чалавек (уключана 9). Далей ідуць Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» (16 чалавек) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая прапаноўвала ў склад камісій 13 сваіх прадстаўнікоў (уключана па два чалавекі). Таксама па два прадстаўнікі ўключаны ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Камуністычнай партыі Беларусі, хаця кожная з партый вылучала па 9 чалавек.

Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аляксандр Рагачук, каментуючы склад сфармаваных участковых камісій, заявіў, што ўключэнне вылучэнцаў праходзіла прапарцыянальна пададзеным заявам ад грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый: «Мы нікога не пакрыўдзілі, а таму пры стварэнні камісій выкарыстаны прынцып аб'ектыўнасці і справядлівасці».

У той жа час праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на пасяджэнні, з такім пунктам не згодны. «Уключыць ўсяго 17 вылучэнцаў партый на 84 камісіі - гэта несур'ёзна. Усе заявы аб дэмакратычным прапарцыйным адборы робяцца для людзей, якія слаба разбіраюцца ў сітуацыі і недасведчаныя, чые інтарэсы прадстаўляюць уключаныя ў склад выбаркамаў у масавым парадку прадстаўнікі такіх грамадскіх арганізацый як «Белая Русь», БРСМ або аб'яднанне ветэранаў ».

На думку Вялічкіна, яму імпануе падыход, які ўжываецца ва Ўкраіне, дзе камісіі фармуюцца з прадстаўнікоў кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах.

  «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства