viasna on patreon

Гомельская вобласць: Прысутнасць апазіцыі ў камісіях — мінімальная

2010 2010-11-04T14:50:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomelskajavoblasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Найбольш прадстаўнікоў ад палітычных партый — 121 чалавека, вылучала ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Гомельская абласная арганізацыя АГП. Але ўключаны былі толькі 14 чалавек, што складае 11% ад вылучаных кандыдатур.

82 чалавек вылучыла БПЛ «Справядлівы свет», але ўключылі 17 чалавек, ці каля 20%. Партыя БНФ прапаноўвала для працы ва УВК 26 чалавек у вобласці, уключылі толькі аднаго прадстаўніка.

КПБ вылучала для працы ў камісіях 111 чалавек, большая палова з якіх — 66 чалавек былі ўключаны.

Наогул у Гомельскай вобласці палітычныя партыі вылучылі ў склад УВК 348 чалавек, з якіх 98 былі ўключаны, ці 28%.

Разам з тым, грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» вылучыла 691 чалавека, і 629 з іх былі ўключаны ў камісіі, ці 91%. Наогул жанчыны ў камісіях Гомельскай вобласці склалі 70%.

Звыкла ва ўчастковых камісіях прысутнічаюць прадстаўнікі ФПБ (больш за 1900 чалавек), «Белай Русі» (458), БРСМ (487) і ветэранскіх арганізацый (363).

У Гомельскай вобласці ўтвораны 1114 участковых камісій з агульнай колькасцю больш за 10 тыс. чалавек.

Па афіцыйных звестках, толькі каля 5% у складзе камісій — дзяржаўныя служачыя. Але, і мы неаднаразова пра гэта пісалі, дзяржаўныя служачыя пры ўключэнні ў выбарчыя камісіі часта «маскіруюцца» пад грамадскіх дзеячаў: то яны сябры ФПБ, ці «Беларускага саюза жанчын», ці «Белай Русі». Дарэчы, у дзяржаўных служачых ёсць і свой прафсаюз — працаўнікоў дзяржаўных устаноў. І ніхто не папракне, што чалавек прыйшоў у камісію як прадстаўнік вертыкалі, а не грамадскага аб'яднання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства