У Аршанскі суд накіраваныя скаргі на неўключэнне ў склад участковых камісій
Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў 4лістапада скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.
Заяўнік патрабуе адмяніць рашэнне Аршанскага гарвыканкама ад 2 лістапада 2010 г аб фармаванні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта. У скарзе адзначаецца, што на паседжанні гарвыканкама не абмяркоўвалася і не выносілася на галасаванне ні адна з прадстаўленых кандыдатур. Па гэтай прычыне немагчыма зразумець, на якой падставе было адмоўлена пяці прадстаўнікам "Справядлівага свету" ва ўключэнні ў склад участковых камісій па горадзе Орша.
Аналагічная скарга ў той жа суд накіраваная і Аршанскім раённым камітэтам "Справядлівага свету", які лічыць незаконным адмову ва ўключэнні чатырох сябраў гэтай партыі ў склад участковых камісій па Аршанскаму раёну.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"