Хоцімск: Актывістаў БНФ “Адраджэнне” не ўключылі ў склад участковых камісій
Паседжанне адміністрацыі Хоцімскага райвыканкама, на якім зацвярджаўся склад участковых выбарчых камісій, адбылося 1 лістапада.
Усяго ў раёне было ўтворана 17 участковых выбарчых камісій. Па колькаснаму складу - дзьве камісіі ў складзе пяці чалавек і астатнія 15 складаюцца з сямі чалавек. Усяго ў працы камісій задзейнічана 119 чалавек.
У склад участковых выбарчых камісій 35 чалавек было вылучана шляхам збору подпісаў і падачы адпаведных заяваў, 12 чалавек ад працоўных калектываў, 73 чалавекі ад грамадскіх аб’яднанняй і адзін чалавек быў вылучаны ад Камуністычнай партыі Беларусі.
Два чалавекі ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргей Петражыцкі, які вылучаўся ў склад першага Ленінскага выбарчага ўчастаку і Васіль Землякаў, які вылучаўся ў склад трэцяга Наберажнага выбарчага ўчастка ў склад камісій не патрапілі.
Актывіст Валеры Каранкевіч адзначае, што з пададзеных 121 кандыдатуры ў склад участковых выбарчых камісій не ўключылі толькі актывістаў ГА БНФ “Адраджэнне”, а ўсе астатнія прайшлі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”