viasna on patreon

Калегіяльнасць прыняцця рашэнняў – у вялікім дэфіцыце

2010 2010-11-04T17:47:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smijan-semenuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 4 лістапада, сябра Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, уключаная ў склад участковай камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска, пайшла на першае паседжанне. Яна дзеліцца сваімі ўражаннямі:

“Калі я прыйшла ў школу, дзе знаходзіцца камісія, мяне ўжо чакалі каля ўваходу дырэктар школы і сябры камісіі. Парадак дня паседжання: 1. выбары старшыні, 2. выбары намесніка старшыні камісіі, 3. выбары сакратара. Першую частку паседжання праводзіла супрацоўніца з адміністрацыі Маскоўскага раёна, выбралі старшыню: за-11, супраць -1, устрымаліся -0.

Далей паседжаньне пачаў весьці абраны старшыня камісіі, які паставіў на разгляд другое пытанне, дзе “за” прагаласавала 11 чалавек, і ён кажа, што рашэнне прынята адзінагалосна. Я я кажу: “Як адзінагалосна? Я не галасавала, і па правілах вы павінны запытаць хто - "за", хто - "супраць" і хто - "устрымаўся". На гэта ён мне сказаў, што я тут ніхто і каб я закрыла рот. Я вельмі спакойна адказала, што згодна з Выбарчым кодаксам рашэнне прымаецца калегіальна, і што не трэба грубасцяў. Аказваецца, ён думаў, што мяне будуць ў камісію прымаць яны. Я патлумачыла, што мяне ўжо прынялі, і што такое рашэнне не яны прымаюць, а адміністрацыя Маскоўскага раёна. Жанчына з адміністрацыі гэта падцвердзіла.

Калі разглядалася трэцяе пытаньне, я прапанавала сябе, але ўсе прагаласавалі за кандыдатуру, прапанаваную старшынём. Карацей, там такі міжсабойчык: БРСМ, Белая Русь, Чырвоны крыж, саюз жанчын, два чалавекі зборам подпісаў і настаўнікі -- усе адзін аднаго вельмі добра ведаюць, не першы раз разам працуюць.

На пытаньне, калі будзе другое паседжаньне, старшыня адказаў: “Калі прызначу, тады і будзе”. Я папрасіла мне патэлефанаваць і папярэдзіць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства