viasna on patreon

Пружаны: Чырвоны Крыж замест палітычных партый

2010 2010-11-04T23:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chyrvony-kryzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ні ў адной з 55 участковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сфармаваных у Пружанскім раёне, не будзе прадстаўнікоў палітычных партый (прычым не толькі апазіцыйных, але і лаяльных да цяперашніх улад). Асноўная катэгорыя вылучэнцаў - грамадзяне, якія падалі заявы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў. Пры гэтым, кажучы пра такія аб'яднанні, варта заўважыць, што, у адрозненне ад сітуацыі ў іншых раёнах Брэстчыны, дзе таксама праяўляюць актыўнасць сябры РГА "Белая Русь", БРСМ, Беларускага саюзу жанчын, аб'яднання ветэранаў, у Пружанскім раёне нямала прадстаўнікоў вылучыла раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства