viasna on patreon

Мазыр: Праваабаронца просіць пракурора і ЦВК праверыць законнасць рашэння райвыканкама аб стварэнні “працоўнай групы”

2010 2010-11-05T14:37:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-kutok-vybar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Целяпун лічыць, што “працоўная група”, створаная пры Мазырскім райвыканкаме, бярэ на сябе функцыі Цэнтральнай выбарчай і раённай камісій, і просіць міжрайпракурора Мазырскага раёна і ЦВК праверыць законнасць адпаведнага рашэння райвыканкама.

4 лістапада мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун наведаў Мазырскі райвыканкам, каб знайсці рашэнне аб ўтварэнні гэтак званых “працоўных груп”, якія фактычна прызначылі (падрыхтавалі праект рашэння) людзей ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

“У файе райвыканкама зрабілі "куток выбаршчыка" (на здымку), там я і адшукаў рашэнне ад 28 верасня №1202 “О подготовке и проведении выборов Президента Республики Беларусь», якое ўтварыла працоўныя групы. Але ў дакуменце адсутнічаў дадатак 5, дзе павінен быць склад гэтай працоўнай групы”, - паведаміў Уладзімір Целяпун.

У п. 5 рашэння сказана, што “працоўная група” створана “для организационного и материально-технического обеспечения деятельности Мозырской районной избирательной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь”.

У п. 6.2. паведамляецца, што яна “обеспечивает в установленном порядке:

подготовку проектов решений, методических материалов, предложений для рассмотрения на заседаниях комиссии;

проверку представленных в комиссию документов, жалоб и заявлений избирателей, связанных с организацией и проведением выборов”.

Таксама ў рашэнні ёсць пункт 3 аб стварэнні “консультативной группы для оказания консультативной помощи избирательным комиссиям, расположенным на территории района, в вопросах, касающихся обеспечения безусловного соблюдения требований законодательства Республики Беларусь при подготовке и проведении выборов Президента Республики Беларусь, рассмотрения возникающих в связи с этим обращений граждан в составе согласно приложению 3”.

У сувязі з гэтым праваабаронца Уладзімір Целяпун накіраваў заяву на імя міжрайпракурора Мазырскага раёна Сушчынскага В.В., у якой просіць ў парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць рашэння №1202 ад 28.09.2010 г. «Аб падрыхтоцы  і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Мазырскага райвыканкама па ўтварэнню “працоўнай группы”, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі  па разгляду дакументаў, датычных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адпаведнасці  Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і Закону “Аб нарматыўных прававых актах  Рэспублікі Беларусь”. Аналагічная заява накіравана на імя старшыні ЦВК Л. Ярмошынай, а таксама ў Гомельскую абласную выбарчую камісію, старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога ўпраўлення юстыцыі.

У лісце гаворыцца, што на “працоўную групу” ўскладзены функцыі, якія адносяцца да кампетэнцыіі Цэнтральнай выбарчай камісіі (падрыхтоўка метадычных матэрыялаў) і раённай камісіі (падрыхтоўка рашэнняў, прапановаў для разгляду на паседжаннях камісіі, праверку прадстаўленых у камісію дакументаў, скарг і заяваў грамадзян).

“У гэтым рашэнні сказана пра садзейнічанне выбарчым камісіям, але нічога не сказана аб парадку (працэдуры) вызначэння складу выбарчых камісіяў, абмеркавання якасцяў вылучаных прадстаўнікоў у склад камісій, - што павінны былі зрабіць члены Мазырскага райвыканкама на сваім паседжанні”, - зазначае Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства