viasna on patreon

Міёры: Зборшчыцы подпісаў пагражалі па тэлефоне

2010 2010-11-05T15:44:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ірына Вальтэр расказала, што 4 лістапада ёй патэлефанаваў невядомы мужчына. Ён заявіў, што жанчыне трэба неадкладна забраць з раённай выбарчай камісіі лісты з подпісамі, здадзенымі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага.

Міёрская зборшчыца подпісаў падкрэслівае, што нумар таго, хто тэлефанаваў, не вызначыўся:

- У мяне хатні тэлефон з вызначальнікам нумару, але тут былі адны “прочаркі” замест лічбаў. Той, хто званіў, сказаў, што забраць подпісы я мушу неадкладна, бо інакш у мяне будуць праблемы на працы. Я адказала, невядомаму, што ён дрэнна інфармаваны, бо я не працую, даглядаю дзяцей – так што праблем на працы быць проста не можа. Ён прапанаваў мне сустрэцца, я адмовілася. Тады ён сказаў, што папярэджвае мяне пра непрыемныя наступствы маёй працы. Я так разгубілася, што нават не адразу спытала, з кім размаўляю. А калі запыталася, слухаўку тут жа паклалі.

І.Вальтэр рыхтуе заяву ў раённую выбарчую камісію, каб праінфармаваць пра гэты інцыдэнт. Таксама яна збіраецца прыкласці да заявы раздрукоўку тэлефанаванняў з мясцовай АТС, дзе мусіць быць зафіксвана хаця б працягласць размовы. У тым, што АТС вызначыла “схаваны” нумар, спадарыня сумняваецца.

І.Вальтэр нагадвае, што падчас праверкі некалькі чалавек, якія ў яе падпісаліся, адмовіліся ад сваіх подпісаў – пра гэта ўжо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Ёй удалося сустрэцца з жанчынай, якая адклікала свой подпіс.

- Я спытала: “Вы пісалі такую заяву, ці вам гатовую прынеслі?” Яна кажа: “Я толькі падпісала”. Значыцца, прыходзілі з паперамі, падрыхтаванымі загадзя.

Ірыня Вальтэр запытала, ці не напіша выбаршчыца заяву пра тое, што ёй прапанавалі адклікаць свой подпіс, што гэта не яе ўласная ініцыятыва. Але тая адмовілася, сказаўшы, што баіцца, каб у яе не адабралі пенсію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства