viasna on patreon

Бабруйск: Апазіцыянера нават шукалі, каб паведаміць пра ўключэнне ў камісію

2010 2010-11-05T15:56:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі сябра партыі “Справядлівы свет” Альберт Секяржыцкі даведаўся, што яго ўключылі ў склад участковай камісіі №89, якая знаходзіцца Ў Першамайскім раёне.

- Мяне, аказваецца, шукалі, каб запрасіць на паседжанне, - распавядае Альберт Секяржыцкі. –  Са мной звязаліся па тэлефоне, і сёння я паразмаўляў са старшынёй камісіі. Ён паведаміў, што начуты пра мяне, бо ў гэтым годзе на мясцовых выбарах я ўваходзіў у склад акруговай камісіі.

Паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій прайшлі яшчэ 2 лістапада, але да сённяшняга дня пакуль нідзе не з’явілася інфармацыя са спісамі сябраў гэтых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства