viasna on patreon

Барысаў: Назіраць за "працоўнымі момантамі" не дазваляецца

2010 2010-11-05T16:43:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Назіральнік Алег Мацкевіч выпадкова ўбачыў, што сябры камісіі ў поўным складзе сядзелі ў памяшканні Барысаўскай ТВК і слухалі выступ сакратара. Але назіральнік на такое паседжанне дапушчаны не быў, паколькі сакратар камісіі назвала гэты сход "працоўным момантам".

Алег Мацкевіч прыйшоў у камісію, каб удакладніць звесткі аб працэдуры праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, аддадзеных за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак сакратар Барысаўскай ТВК Таццяна Стасава заявіла назіральніку, што ён не мае права знаходзіцца ў памяшканні камісіі, "бо гэта не паседжанне, а працоўны момант". На просьбу растлумачыць адрозненне паміж паседжаннем і "працоўным момантам" назіральніку сказалі, што на паседжаннях складаецца пратакол, а цяпер яго складаць не будуць.

Між тым, артыкул 37 Выбарчага кодэкса РБ, які рэгулюе арганізацыю працы тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых камісій, акрамя такой арганізацыйна-прававой формы як паседжанне, іншых не прадугледжвае.

Алег Мацкевіч накіраваў у ТВК зварот, дзе просіць растлумачыць, у адпаведнасці з якімі арганізацыйна-прававымі нормамі адбываецца праца тэрытарыяльнай камісіі; ўдакладніць, якую назву носяць тыя арганізацыйна-прававыя формы працы камісіі, пры правядзенні якіх не афармляюцца пратаколы; спыніць апісаную практыку парушэння нормаў выбарча заканадаўства і падаць звесткі аб тым, у якой форме адбываецца працэдура праверкі подпісаў у падпісных лістах, якім чынам і ў якой колькасці падпісныя лісты былі размеркаваны сярод сябраў камісіі для ажыццяўлення гэтай працэдуры.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства