viasna on patreon

Пінскія СМІ па-ранейшаму абмінаюць тэму выбараў

2010 2010-11-07T19:23:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось ужо скончыўся чарговы этап прэзідэнцкай выбарчай кампаніі – здача і праверка падпісных лістоў з подпісамі аб вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак пінскія СМІ па-ранейшаму намагаюцца абмінаць тэму выбараў.

На сённяшні дзень у горадзе працуюць 5 газет, 1 FM станцыя, 2 тэлевізійных каналы. Недзяржаўныя СМІ: газеты “Варяг”, “Полесский куръер”, “Пинская неделя”, ФМ станцыя “Свое радио” і тэлеканал “Варяг” – у сваіх матэрыялах увогуле не ўзгадваюць пра адбываючуюся ў краіне галоўную палітычную падзею пяцігоддзя. А дзяржаўныя газеты “Пінскі веснік”, “Полесская правда” друкуюць толькі тую інфармацыю, якую патрабуе публікаваць беларускае заканадаўства аб выбарах (рашэнні аб утварэні выбарчых участкаў, аб утварэнні ўчастковых камісій, спісы камісій і г.д.). Такую ж інфармацыю падае і афіцыйны сайт пінскага гарвыканкаму www.pinsk.by. Выключэннем стаў сюжэт ад 3 лістапада на дзяржаўным канале ТРК “Пінск”, у ім старшыня Пінскай гарадской выбарчай камісіі распавёў, якім чынам адбываецца працэс праверкі падпісных лістоў, пададзеных ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў у кандытады на пасаду прэзідэнта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства