viasna on patreon

Гомельская вобласць: Асвятленне выбараў – тэма неістотная для мясцовых СМІ?

2010 2010-11-07T19:52:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг раённых дзяржаўных газет Гомельшчыны недастаткова асвятляюць бягучы момант кампаніі па выбарах прэзідэнта РБ. У лепшым выпадку, толькі на сваіх сайтах змяшчаюць афіцыйныя паведамленні дзяржаўнага інфармацыйнага агенства БЕЛТА, а на старонках газет нават і гэтай інфармацыі не знайсці.

Колькі ж подпісаў было сабрана і здадзена ў раённыя камісіі за таго ці іншага прэтэндэнта на пост прэзідэнта РБ і як прайшла працэдура ўтварэння ўчастковых камісій з падрабязнымі лічбавымі выкладкамі – гэта не зацікавіла рэдакцыі газет “Жыццё Палесся” (Мазырскі раён), “Калінкавіцкія навіны” (Калінкавіцкі раён) і “Светлае жыццё” (Лельчыцкі раён).

Дзяржаўная газета Мазырскага раёна “Жыццё Палесся” змясціла на сваім сайце дзве інфармацыі агенства БЕЛТА за 3 лістапада “Завершается формирование участковых комиссий по выборам Президента Беларуси” і за 5 лістапада “В Гомельской области сформировано 1114 участковых избирательных комиссий”. На старонках жа газеты за мінулы тыдзень не было змешчана ніводнай публікацыі на тэму выбараў -- навіны на гэтую тэму не трапляюць на старонкі газет.

Для газеты “Жыццё Палесся” тэмай тыдня быў 4 Усебеларускі народны сход. Прычым асвятленне рабілася ў горшых савецкіх традыцыях – усе дасягненні рапартуюцца да маючага адбыцца Усебеларускага народнага сходу (у савецкія часы - да чарговага з’езда КПСС).

Дзяржаўная газета “Калінкавіцкія навіны” на мінулым тыдні на сайце змясціла за 4 лістапада дзве навіны агенцтва БЕЛТА пад назвамі “95 % грамадзян збіраюцца галасаваць” і “Усё будзе правярацца ў рамках закона”. Але разам з тым выданне не публікуе ўласных (раённых) навін на тэму выбараў прэзідэнта РБ.

Лельчыцкая дзяржаўная газета “Светлае жыццё” на сваім сайце змясціла за 6 лістапада дзве публікацыі агенства БЕЛТА пад назвамі “Законность прежде всего” і “По самым демократичным стандартам”. Пакуль цяжка сказаць, ці будуць яны апублікаваны ў самой газеце. За тыдзень газета змясціла на сваіх старонках адну перадрукоўку агенства БЕЛТА пад назвай “Пришла пора считать” за 2 лістапада. Дарэчы, у рубрыцы “Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, дзя змешчаны матэрыял, няма даты саміх выбараў. У публікацыі названы імёны прэтэндэнтаў, якія пераадолелі 100 тысячную мяжу сабраных подпісаў, хаця на сайце газеты гэтай інфармацыі няма.

Можа газеты лічаць, што тэма выбараў -- неістотная?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства