Бярозаўскі раён: Партыйцаў не ўключылі – дэфіцыт стварылі
У Бярозаўскім раёне ў склад 40 % участковых выбарчых камісій (20 з 50) уключана меней за 1/3 прадстаўнікоў партый і грамадскіх арганізацый. Разам з тым, у дзве з гэтых камісій (участкі № 14 і 17) не былі ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ.
Аднак, па словах юрыста райвыканкама Яўгена Кашталяна, гэта не з’яляецца парушэннем выбарчага заканадаўства, паколькі ў артыкуле 34 сказана, што “органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш 1/3 яе складу фармуюць з прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў”. Слова “як правіла”, па меркаванні юрыста, гаворыць пра неабавязковасць выканання гэтай нормы пры фармаванні камісі.
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій у Бярозаўскім раёне адбылося наступным чынам: з 491 сябра камісіі 239 былі вылучаны шляхам падачы заявы ад грамадзянаў, 93 — а д працоўных калектываў, 159 — ад грамадзкіх арганізацый і палітычных партый (5 — ад партыі БНФ, 47 — ад БРСМ, 27 — ад “Белай Русі”, 16 — ад “Беларускага саюза жанчын”, 10 — ад “Беларускага саюза афіцэраў”, 55 – ад прафсаюзных арганізацый, 2 — ад “Чырвонага Крыжа”, 1 — ад арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”