viasna on patreon

У Свіслачы працягваецца выбарчая “эквілібрыстыка”

2010 2010-11-07T21:36:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svislach-dzesiacik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзіўныя рэчы падчас выбарчых кампаній адбываюцца ў раённым цэнтры Свіслач (Гродзенская вобласць). Нагадаем, што на мінулых мясцовых выбарах на паседжанні адміністрацыі было заяўлена пра ўключэнне ў камісіі чатырох сябраў БСДГ, больш таго – ім тэлефанавалі і запрашалі на першае паседжанне, а потым выявілася, што ніхто з іх у склад участковых камісій не патрапіў.

Зараз здарылася адваротная гісторыя. На паседжанні раённай адміністрацыі па фармаванні ўчастковых камісій, дзе прысутнічаў лідар мясцовай суполкі БСДГ, Віктар Дзесяцік (на фота), было заяўлена, што ніхто з 5 чалавек, вылучаных абласной арганізацыяй гэтай партыі, ва ўчастковыя камісіі не патрапіў. Якое ж было здзіўленне, калі праз дзень прадстаўніцы партыі БСДГ Зінаідзе Мухінай патэлефанавалі і паведамілі, што яна ўключана ў склад участковай камісіі па Гагарынскім участку №3 г. Свіслач.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства