Брэст: “Справядлівы свет” абскарджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва УВК
https://spring96.org./be/news/37415
2010
2010-11-07T20:29:00+0200
2010-11-07T20:29:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/brest-denisenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па словах старшыні гарадской структуры партыі Людмілы Дзенісенка, у Брэсце мясцовае аддзяленне Беларускай партыі левых “Справядлівага свет” вылучала 23 сваіх актывістаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, аднак у склад выбаркамаў у выніку патрапілі толькі чацвёра. Усё тыя, каму адмовілі, падалі ў суд скаргі, каб аспрэчыць рашэнні адміністрацый Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г.Брэста, датычныя фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Сама Людміла Дзенісенка лічыць, што брэсцкія ўлады неабгрунтавана праігнаравалі большасць заявак ад палітычных партый, у выніку чаго ўжо на гэтым этапе паставілі пад сумнеў дэкларуемае на словах імкненне правесці прэзідэнцкія выбары дэмакратычна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”