Барысаў: У складзе УВК - мінімальныя змены
Праваабаронца Марына Статкевіч параўнала склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта са складам камісій на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў красавіку гэтага года, і прыйшла да несуцяшальнай высновы: у камісіі ў пераважнай большасці выпадкаў ўвайшлі тыя ж людзі.
У больш чым палове ўчастковых камісій (у 63 з 112) на 80-100% склад сябраў застаўся тым жа, што і на мясцовых выбарах. Толькі ў адной ўчастковай камісіі - у вёсцы Іканы Барысаўскага раёна - склад змяніўся цалкам. У адзінкавых выпадках адсотак змены складу УВК вагаецца ад 42 да 45. У астатніх камісіях гэты паказчык склаў каля 65-75%.
У склад участковых камісій у Барысаве і Барысаўскім раёне 243 чалавекі былі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 484 - ад працоўных калектываў, 468 - ад грамадскіх аб'яднанняў, 35 з якіх - ад палітычных партый. Пры гэтым, паказальна, што сябрамі камісій сталі вылучэнцы з БРСМ, ГА «Белая Русь», раённай ветэранскай арганізацыі, пяршовак ФПБ, ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», ГА «Беларускі саюз афіцэраў», мясцовага Саюза жанчын, а таксама ад Барысаўскай пяршоўкі Камуністычнай партыі Беларусі. Прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і незалежнага прафсаюзу РЭП ва ўчастковыя камісіі не ўключылі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"