Прэтэндэнты ў кандыдаты не панеслі сур'ёзных страт пасля праверкі падпісных лістоў у Аршанскіх камісіях
Нязначная колькасць подпісаў была прызнана несапраўднымі ў ходзе праверкі падпісных лістоў у Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісіях.
На паседжанні раённай камісіі, якое адбылося 7 лістапада, практычна ўсе подпісы, пададзеныя за прэтэндэнтаў, былі прызнаныя сапраўднымі. Ні ў аднаго з патэнцыйных кандыдатаў "брак" не перавысіў 1-2 подпісаў.
Прынцыпова сітуацыя не адрознівалася і на паседжанні гарадской камісіі. Тут найбольшыя страты ў Мікалая Статкевіча, але яны складаюць усяго 0,5% ад агульнай колькасці здадзеных подпісаў.
Адзіны казус меў месца быць з подпісамі ў падтрымку Змітра Уса. Гарадская камісія не далічылася больш за 600 подпісаў аршанцаў за яго кандыдатуру. Аднак пасля таго як па патрабаванню сябраў ініцыятыўнай групы Уса Мікалая Захарава і Наталлі Арцёменка подпісы былі пералічаныя, камісія прызнала сваю памылку і ўнесла змяненне ў раней агучаныя дадзеныя па колькасці прынятых подпісаў.
У адпаведнасці з заканадаўствам, да 13 лістапада подпісы могуць дадаткова правяраць абласныя і Мінская гарадская камісіі.
"Праваабаронцы
за свабодныя выбары"