viasna on patreon

Бяроза: Найбольш несапраўдных подпісаў -- за Лукашэнку

2010 2010-11-08T19:01:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bereza.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўская раённая выбарчая камісія правяла паседжанне па выніках праверкі падпісных лістоў, на якое былі запрошаны назіральнікі Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі – і ў пісьмовай форме, і па тэлефоне. А за дзень да паседжання адмысловая аб’ява была размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама. Гэтую акалічнасць немагчыма не адзначыць, бо раней Бярозаўская тэрытарыяльная камісія адзначалася закрытасцю сваёй працы.

На паседжанні было абвешчана, што пры праверцы сапраўднасці подпісаў несапраўднымі прызнаны 28 подпісаў: у падпісных лістах за Уладзіміра Някляева -- 5 з 1 633 і 23 несапраўдныя подпісы з 10572 – за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі.

У 6 прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнтскую пасаду: Андрэя Саннікава, Віктара Цярэшчанкі, Віталя Рымашэўскага, Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча, якія набралі няшмат подпісаў, не было выяўлена ніводнага несапраўднага подпісу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства