Полацк: Подпісы Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча правяралі дадаткова
Сталі вядомымі вынікі праверкі подпісаў у Полацку. Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў найбольшая колькасць подпісаў – каля 2 300 - пададзена за Алеся Міхалевіча. Следам за ім ідуць Уладзімір Някляеў (крыху больш за 2 000) і Андрэй Саннікаў (каля 800 подпісаў).
Каля 400 палачан падпісаліся за Яраслава Раманчука, каля 300 – за Віталя Рымашэўскага. Па звестках Полацкай тэрытарыяльнай камісіі пры праверцы адсотак несапраўдных подпісаў у гэтых кандыдатаў быў невялікім. А вось подпісы Дзмітрыя Уса і Мікалая Статкевіча прыйшлося правяраць дадаткова. Аднак адсотак несапраўдных подпісаў пры дадатковай праверцы не дасягнуў крытычнай велічыні, і здадзеныя за гэтых прэтэндэнтаў подпісы таксама будуць улічаны.
Самая вялікая колькасць подпісаў – больш за 14 000 – сабрана ў Полацку за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”