Слуцк: Раёнка пачала пісаць пра выбары
З пачатку выбарчай кампаніі раённая газета "Слуцкі край" упершыню размясціла на сваім сайце матэрыял перадвыбарнай тэматыкі.
На сайце газеты з'явіўся артыкул пад загалоўкам “Падпісныя лісты правераны”, у якім старшыня Слуцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Андрушкевіч распавядае пра вынікі праверкі подпісаў і наступныя этапы выбарчай кампаніі. Аўтар матэрыялу - Наталля Селязнёва, намеснік галоўнага рэдактара газеты "Слуцкі край", якая таксама з'яўляецца сябрам Слуцкай РВК па выбарах прэзідэнта.
Раней газета публікавала выключна інфармацыйныя паведамленні пра выбары са спасылкай на БЕЛТА і рашэнні выканкама, якія тычыліся ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій і інш. Працэс збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў выданне не асвятляла.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"