Віцебшчына: Спісы ўчастковых камісій з’явіліся не паўсюль
Паводле выбарчага заканадаўства, спісы ўчастковых камісій мусілі быць апублікаваныя не пазней як на 7-мы дзень пасля зацвярджэння. Якраз тыдзень мінуў з 3 лістапада – гэта быў апошні тэрмін фармавання ўчастковых камісій, але на афіцыйных сайтах Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Вушацкага райвыканкамаў належная інфармацыя так і не з’явілася.
Апошнія звесткі пра выбары Прэзідэнта на інтэрнэт-старонцы Дубровенскага райвыканкама – за 11 кастрычніка. Гэта рашэнне выканкаму пра стварэнне выбарчых участкаў.
Таксама 11 кастрычніка адбылося стварэнне выбарчых участках на Талачыншчыне. З таго часу ніякай інфармацыі пра выбарчыя падзеі на сайце Талачынскага райвыканкаму не з’явілася.
Пра стварэнне ўчасткаў для галасавання праінфармаваў чытачоў і афіцыйны сайт Вушацкага райвыканкаму. Участкі сфармаваныя 12 кастрычніка, а вось пра ўчастковыя камісіі – дагэтуль ні слова.
У Талачынскім раёне межы і пералік участкаў зацвердзілі 15 кастрычніка, пра што і напісана на сайце мясцовай вертыкалі. Пра зацвярджэнне складу ўчастковых камісій на сайце няма нічога.
Дарэчы, і на гэтай старонцы, і на многіх іншых райвыканкамаўскіх сайтах размешчаны каляндарны план выбарчай кампаніі. Тым не менш, звесткі пра кожны этап выбараў з’яўляюцца нерэгулярна або са спазненнем.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”