Віцебск: Міліцыя праводзіць праверку па факце падробкі падпісных лістоў ініцыятыўнай групай Правальскага
Выбарчая камісія Першамайскага раёна Віцебска, куды былі здадзены больш за 100 тысяч подпісаў, накіравала падпісныя лісты на крыміналістычную экспертызу. Спецыялісты пацвердзілі, што гэта – ксеракопіі. І цяпер, паводле распараджэння пракуратуры, Першамайскі РАУС праводзіць праверку фактаў падробкі.
Паводле афіцыйных звестак з камісіі, нават пры вонкавым аглядзе, падпісныя аркушы не выглядалі як арыгінальныя. І эксперты з абласной управы МУС выявілі, што насамрэч частка лістоў выраблена пры дапамозе памнажальнай тэхнікі.
На падставе такіх вынікаў выбарчая камісія звярнулася ў Першамайскую раённую пракуратуру. Пракуратура ініцыявала праверку, якую праводзіць Першамайскі РАУС.
Усе подпісы, сабраныя за вылучэнне У. Правальскага, у Віцебску прызнаныя несапраўднымі.
Уладзімір Правальскі ніяк не каментуе тое, што адбываецца. Кажа, што мусіць азнаёміцца з дакументамі, паводле якіх яго вінавацяць у падробцы. І чакае пісьмовай пастановы ЦВК: калі будзе афіцыйна заяўлена, што яго не зарэгістравалі кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду, ён будзе звяртацца ў суд.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”