viasna on patreon

Пінская ТВК абвесціла вынікі праверкі падпісных лістоў

2010 2010-11-11T11:43:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinskigarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкаму размешчана паведамленне Пінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб колькасці сапраўдных подпісаў, сабраных за прэтэндэнтаў у кандыдаты. Усяго падпісныя лісты ў Пінску здалі 8 ініцыятыўных груп. Для іх праверкі было адабрана па 20% подпісаў, паданых за кожнага кандыдата. У выніку атрымаліся наступныя лічбы:

Лукашэнка А.Р. - 16 660 подпісаў;

Міхалевіч А.А. - 2 360 подпісаў;

Раманчук Я.Ч. - 2 285 подпісаў;

Кастусёў Р.А. - 1 071 подпіс;

Саннікаў А.А.  - 809 попісаў;

Рымашэўскі В.А. – 652 подпісы;

Цярэшчанка В.І. - 525 подпісаў;

Някляеў Ул. П.   - 234 подпісы.

У публікацыі не пазначана колькасць забракаваных ТВК подпісаў, хаця вядома, што прызнаныя несапраўднымі подпісы былі. Па словах незалежнага назіральніка пры пінскай ТВК, падчас праверкі падпісных лістоў ён атрымліваў дастатковую інфармацыю і быў асабіста запрошаны на паседжанне камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства