viasna on patreon

Салігорск: Бязглуздыя абмежаванні для агітацыі

2010 2010-11-14T23:31:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salihorski_vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі выканкам не ўключыў у пералік месцаў для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў спрыяльныя для гэтага пляцоўкі. Кандыдаты ў прэзідэнты і іх прыхільнікі мусяць задаволіцца дваравымі тэрыторыямі.

Адпаведнае рашэнне "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь масавых мерапрыемстваў з мэтай здзяйснення перадвыбарчай агітацыі ў Салігорскім раёне" было прынятае мясцовымі ўладамі 12 лістапада. У спіс дазволеных тэрыторыяў патрапілі толькі некаторыя стадыёны, школьныя спартовыя пляцоўкі і пляцоўкі каля сельскіх клубаў. Абсалютная большасць гэтых месцаў знаходзяцца на ўскрайку ці ў дварах, акрамя хіба клубных пляцовак у вёсках. Цэнтральныя плошчы населеных пунктаў раёну, вялікія пляцоўкі каля буйных крам, рынкаў і пляцоўкі на цэнтральных вуліцах засталіся па-за межамі вызначаных месцаў.

- Параўнальна з этапам збору подпісаў рэгрэс велізарны. Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены асабіста на начальніка Салігорскага РАУС, таму кандыдатам і іх камандам наўрад ці варта разлічваць на дэкларатыўнасць гэтага рашэння, - адзначае мясцовы праваабаронца Л.Мархотка.

Прадстаўнікі мясцовых штабоў выказваюць вялікае абурэнне з нагоды прыняцця дадзенага рашэння і спадзяюцца, што ў бліжэйшы час у яго будуць унесены кардынальныя змены, як гэта ўжо мела месца з забаронай на месцы па збору подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства