viasna on patreon

Бяроза: Старшыня раённай камісіі называе кандыдатаў “невядомымі”

2010 2010-11-14T23:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

Старшыня Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Неліповіч па выніках праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты падрыхтаваў артыкул “Навстречу выборам”, які 8 лістапада (у дзень правядзення пасяджэння камісіі па выніках праверкі) з’явіўся на сайце Бярозаўскага райвыканкаму (http://www.bereza-rec.by), а потым 10 лістапада быў надрукаваны і ў раённай газеце “Маяк” №88(9364).

У гэтым артыкуле аўтар не гаворыць, што больш за ўсё несапраўдных подпісаў камісія выявіла ў падтрымку вылучэння А.Лукашэнкі – 23 (яшчэ 6 за У.Някляева), а абстрактна распавядае, па якіх прычынах некаторыя подпісы былі “забракаваны”.

Старшыня Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Неліповіч у сваім матэрыяле дае ацэнку прэтэндэнтам, якая ставіць пад сумнеў ягоную бесстароннасць і незаангажаванасць: “Для сяброў раённай камісіі не было нічога дзіўнага ў тым, што колькасць подпісаў у падпісных лістах за тых кандыдатаў у прэзідэнты, якіх нашы людзі не ведаюць, складае мізерны працэнт ад пражываючых на нашай тэрыторыі жыхароў Бярозаўшчны”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства