Маладэчна: У выканкам завезены агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (фотафакт)
https://spring96.org./be/news/37725
2010
2010-11-15T02:38:21+0200
2010-11-15T02:38:21+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-lukash-datermin-agit.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтральная выбарчая камісія яшчэ не абвесціла вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а Маладэчанскі райвыканкам ужо атрымаў агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведаміў мясцовы актывіст Вінцук Цішко, плакаты за Лукашэнку былі дастаўлены ў пятніцу 12 лістапада. Вінцуку ўдалася атрымаць адзін з плакатаў “Вместе за сильную и процветающую Беларусь”, які змяшчае перадвыбарчую праграму са стандартным наборам абяцанняў і гарантый беларускаму народу.
У сувязі з тым, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ афіцыйна не зарэгістраваны кандыдатам, адносна з’яўлення агітацыйных матэрыялаў узнікае шмат пытанняў, адно з якіх: на якія сродкі была выраблена дадзеная прадукцыя?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”