Зэльва: Бібліятэка інфармуе пра выбары
Цэнтральная раённая бібліятэка ў Зэльве нядаўна аформіла кніжную выставу “Выбары-2010”. На вышэйшых паліцах выставы - Выбарчы кодэкс і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таксама там прадстаўлены дапаможнік “Выборы: правовые основы, избирательные технологии», дзе ўтрымліваюцца практычныя рэкамендацыі па правядзенні выбарчых кампаній, а таксама навукова-прававы каментар выбарчага права Рэспублікі Беларусь.
“Бібліятэка існуе як інфармацыйны цэнтр. І таму мы павінны пастаянна трымаць руку на пульсе часу, - сказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. - Кожны дзень для папаўнення існуючай інфармацыі праглядаюцца перыядычныя выданні. Сабраныя матэрыялы зручныя ў карыстанні: яны згрупаваны па тэмах і даце выхаду”.
Праўда, з незалежных выданняў там няма ніводнай выразкі – інфармацыя збіраецца толькі з мясцовай раёнкі, з “Советской Белоруссии” і іншых дзяржаўных газет.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”