Талачынскі раён: Спачатку вырашылі, затым падумалі
У Талачынскім раёне прынята рашэнне «перасяліць» 5 участковых камісій. Шэраг памяшканняў, у якіх у адпаведнасці з рашэннем Талачынскага райвыканкама № 756 ад 11.10.2010 павінны размяшчацца ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, апынуліся малапрыдатнымі для арганізацыі галасавання.
На думку грамадскага актывіста з Коханава Мікалая Петрушэнкі, улады са спазненнем адзначылі для сябе той факт, што для выбараў зручней было б выкарыстоўваць дамы культуры. Так, у тым жа Коханава ўчастак першапачаткова было вырашана размясціць у мясцовым ПТВ, дзе галасаванне аб'ектыўна перашкаджала б навучальнаму працэсу. У той жа час, насупраць ПТВ знаходзіцца пасялковы Дом культуры, у якім яшчэ не паспела высахнуць фарба пасля рамонту.
Па той жа прычыне ў сельскія дамы культуры пераязджаюць камісіі з тэрыторыі племяннога завода «Райцы», з Варанцэвічскай сярэдняй школы, з СВК «Звенячы» і сельскай бібліятэкі «Рэчкі».
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"