Полацкая гарадская камісія пераехала ў гарвыканкам па рэкамендацыі ЦВК
У “Полацкім весніку” і на афіцыйным сайце Полацкага гарвыканкама з’явілася інфармацыя пра перамену месца размяшчэння Полацкай гарадской камісіі. У матэрыяле сказана, што змена дыслакацыі адбылася па рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама.
На пачатку гэтай выбарчай кампаніі для падкрэслівання незалежнай пазіцыі камісіі яе ўпершыню размясцілі не ў гарвыканкаме, а ў памяшканні ЗАГСа (які, дарэчы, знаходзіцца за нейкія 50 метраў ад будынку гарвыканкама). І вось цяпер усё вярнулася на свае месцы.
Згаданая рэкамендацыя Цэнтрвыбаркама з’явілася ў выніку накіраванай назіральнікам Юрыем Бельскім скаргі, дзе той адзначаў, што паседжанне згаданай камісіі, якое праводзілася 30 кастрычніка і падводзіла вынікі праверкі падпісных аркушаў, было праведзена не па афіцыйным адрасе камісіі, а ў малой зале гарвыканкама.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
На фота: Полацкі гарвыканкам і ЗАГС