viasna on patreon

Магілёў: У Кастрычніцкім раёне ўсяго дзве пляцоўкі для агітацыі

2010 2010-11-18T14:52:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г.Магілёва вызначыла спіс месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, прыняла рашэнні аб размяшчэнні агітацыйных друкаваных матэрыялаў на тэрыторыі раёна і аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення сустрэч прэтэндэтаў на прэзідэнцкае крэсла.

Сярод месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў фігуруе ўсяго дзве пляцоўкі – адкрытая эстрадная пляцоўка Дома культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя Кірава – філіал “Белаз” (вул.Аўтазаводзкая,1) і пляцоўка перад дзяржаўнай установай культуры “Палац культуры вобласці” (пр-т Пушкінскі, 1).

Агітацыйныя матэрыялы дазваляецца размяшчаць на дошках аб’яваў, інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, будаўнічых арганізацый, установаў культуры, адукацыі і медыцыны, а таксама на інфармацыйных стэндах, якія размешчаны на тэрыторыі ЖЭУ раёна, рэкламных тумбах на прыпынках грамадскага транспарта і інфармацыйных стэндах, якія размешчаны на ўчастках для галасавання.

Забараняецца размяшчаць друкаваныя агітацыйныя матэрыялы на пад’ездах дамоў, дзвярах, фасадах дамоў, светавых мачтах, прыпынках і вадасточных трубах.

Месцамі для сустрэч з кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызначаны актавыя залі сярэдніх школаў №13, 17 і 41, а таксама актавыя залі Дома культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя Кірава – філіал “Белаз” і ААТ “Лаўсанбуд”.

Трэба адзначыць, што ў параўнанні з месцамі для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, якія вызначыла Адміністрацыя Ленінскага раёна, у рашэнні Адміністрацыі Кастрычнікага раёна адсутнічае фармулёўка “па ўзгадненні з прадпрыемствамі”, што фактычна аўтаматычна дазваляе размяшчаць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы на інфармацыйных стэндах гэтых прадпрыемстваў.

“Вызначаных месцаў для правядзення сустрэч і масавых мерапрыемстваў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта недастаткова і зараз прапрацоўваецца пытанне падачы скаргі на колькасць вызначаных Адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна месцаў”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства