Бабруйск: Газета гарвыканкама “патлумачыла”, чаму ў выбаркамах мала апазіцыянераў
У апошнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” (№ 93 ад 19 лістапада) яе аўтар Аляксандр Цімафееў піша пра кандыдатаў і заадно тлумачыць чытачам, чаму ў выбарчых камісіях мала прадстаўнікоў апазіцыі.
У артыкуле пад назвай “ЕС будзе паважаць рашэнне беларусаў” А.Цімафееў нахвальвае “сапраўдную дэмакратыю”, аб якой сведчыць рэгістрацыя большасці кандыдатаў. І хвалюецца, што знаходзяцца людзі, якія лічаць гэтыя выбары недэмакратычнымі.
“Хто вінаваты ў тым, што палітычныя партыі як важнейшы інструмент грамадзянскай супольнасці, не маюць падтрымкі ў грамадстве? Больш за тое, аб іх існаванні людзі фактычна не ведаюць. Усё, думаю, ад таго, што старыя партыйныя лідэры і іх паслядоўнікі, якія мала ад іх адрозніваюцца, больш занятыя ўласнымі персонамі, чым выкананнем партыйных функцый. Гэта і выявілася напоўніцу падчас першых этапаў выбарчай кампаніі. Партыі, у большасці сваёй “диванные”, змяняць прывычныя пазіцыі не збіраюцца. Так зручней. Адсюль і менш за адзін працэнт у выбарчых камісіях”, - прасвятляе чытачоў аўтар “БЖ”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”