Брэст: Інфармацыя пра візіт Яраслава Раманчука ў эфір не пайшла
Як паведаміў Марат Несцярэнка, актывіст выбарчага штаба Яраслава Раманчука, мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджалі распаўсюду інфармацыі пра прыезд гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэст і яго сустрэчы з выбаршчыкамі.
У прыватнасці, беспаспяховымі аказаліся спробы праанансаваць дадзены візіт у некаторых СМІ (там спаслаліся на тэхнічныя прычыны і немагчымасць распаўсюджваць такога роду інфармацыю), а таксама з дапамогай абвестак па радыё на рынках горада і ў цэнтральным універмагу.
“Мы былі вымушаны выйсці на вуліцы з плакатамі і стаяць уздоўж трас, каб праязджаючыя людзі змаглі хоць бы даведацца, што такая сустрэча адбудзецца, - распавёў Марат Несцярэнка. - Каб інфармаваць берасцейцаў, мы таксама раздавалі ўлёткі і рабілі вусныя запрашэнні”.
Першая афіцыйная сустрэча Яраслава Раманчука з выбаршчыкамі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі праходзіць у Брэсце 21 лістапада ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”