viasna on patreon

Салігорцы патрабуюць скасавання рэгістрацыі Лукашэнкі

2010 2010-11-21T19:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Адпаведныя скаргі былі накіраваны некалькімі жыхарамі Салігорска ў Вярхоўны суд адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

Заяўнікі мяркуюць, што рашэнне Цэнтральнай камісіі па выбарах аб рэгістрацыя ў якасці кандыдата ў прэзідэнты на выбарах  2010 года Аляксандра Лукашэнка з'яўляецца "незаконным, супярэчным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам, прынятым на яе падставе".

На пачатку лістапада некаторыя з падпісантаў ужо дасылалі аналагічныя звароты ў ЦВК з патрабаваннем адмовіць у рэгістрацыі Лукашэнку, але камісія іх патрабаванне праігнаравала. Салігорац Уладзімір Шыла, сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча, таксама накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд:

- Гэткія звароты, як вядома, дасылаліся ў ЦВК, а цяпер і ў Вярхоўны суд, з усёй краіны. У нашым горадзе таксама многія называюць рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі абсалютна незаконнай, таму і дасылаюцца такія лісты. 

І хоць асаблівых спадзяванняў на станоўчае рашэнне па гэтым пытанні аўтары не маюць, аднак лічаць неабходным выкарыстаць усе прававыя сродкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства