Салігорск: Месца сустрэчы змяніць нельга
20 лістапада на стадыёне "Будаўнік" прайшоў пікет Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) у падтрымку правоў работніц швейнай фабрыкі "Дэльта-Стыль". Ажыятажу, аднак, гэтай падзеі надавала правядзенне яго ў перадвыбарчых умовах.
Першае, што звяртае на сябе ўвагу, гэта месца правядзенне пікету. Мясцовыя ўлады адправілі пратэстоўцаў на стадыён "Будаўнік", што знаходзіцца на ўскраіне гораду. Гэтае ж месца пазначана Салігорскім выканкамам для перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Што чакае кандыдатаў, можна было пабачыць ужо цяпер: пікет на ўскраіне гораду, схаваны ад выпадковага воку за высокім плотам стадыёну.
Па-другое, пікет адбываўся пад пільным наглядам міліцыянтаў і супрацоўнікаў у цывільным. Завітаў на стадыён і галоўны ідэолаг раёну Анатоль Казакевіч. Пад час мерапрыемства вялася аператыўная здымка. Сябры перадвыбарчых штабоў таксама наведалі пікет незалежнага прафсаюза. Яны разглядаюць гэту акцыю як пэўную "лакмусавую паперку" на агітацыйны перыяд, і несуцяшальна адзначаюць, што ў такіх умовах да пікетоўцаў нават у цэнтры гораду ніхто не падыдзе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота: крыніца «Салідарнасць»