viasna on patreon

Брэст: Кіраўніцтва ўніверсітэтаў асцярожнічае

2010 2010-11-23T16:30:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bresckidziarzhuniver.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна

Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук наведаў Брэсцкія ўніверсітэты.

Дэкан эканамічнага факультэта Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта не пряняў падарунак Раманчука – яго кнігу “Беларусь – транзітная зона”, пакуль не атрымаў на гэта дазвол  ад рэктара ўніверсітэта. 

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна наогул адмовіўся ад сустрэчы з Раманчуком, спасылаючыся на звышзанятасць. Сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты адзін прарэктар навучальнай установы, якому таксама Раманчук падарыў сваю кнігу “Беларусь – транзітная зона”. Надзвычай збянтэжыў падарунак Яраслава Раманчука  - яго кніга “Лібералізм. Ідэалогія шчаслівага чалавека” -   намесніка дэкана юрыдычнага факультэта ўніверсітэта.

З студэнтамі  кандыдат у прэзідэнты Раманчук сустрэўся ва ўніверсітэцкім холе. Ён не ўхіліўся ад размовы з маладымі людзьмі, а з жадаючымі фатаграфаваўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства