viasna on patreon

Віцебскаму апазіцыянеру скасавалі 4 сутак арышту, прысуджанага за заклік байкатаваць выбары

2010 2010-11-23T17:47:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-bajkot-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барыс Хамайда пабыў пад вартай толькі адны суткі з пяці. Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрыманьня паведаміла яму, што ён вольны. Абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве аспрэчыла рашэньне суддзі Чыгуначнага райсуду Алены Цыганковай, якая ўчора асудзіла двух віцебсках апазіцыянераў, якія выйшлі ў цэнтр Віцебска з плакатамі “Толькі байкот” і  “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”.

Як ужо паведамлялі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”,  учора беспартыйны апазіцыянер Барыс Хамайда і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў трапілі спачатку ў пастарунак, а потым у суд паводле абвінавачання ў несанкцыянаваным пікетаванні. Суддзя Алена Цыганкова вырашыла Я. Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў, а Б Хамайду пакараць 5 суткамі арышту.

Сёння ў абласным судзе рашэнне райсуду было прызнана неадпаведным складу правапарушэння. І з улікам асобы спадара Хамайды, чалавека ўжо пенсійнага ўзросту, суддзя абласнога суду Смалякова вырашыла, што адны суткі пад вартай – гэта ўжо дастаткова. Такім чынам, хаця пракуратура запатрабавала поўнага перагляду справы, абласны суд вырашыў проста зменшыць тэрмін арышту.

Барыс Хамайда лічыць, што справа не ў спагадлівасці пракуратуры ці абласнога суду, а зусім у іншым:

- Зараз улады імкнуцца зрабіць усё, каб выбарчая кампанія выглядала дэмакратычнай і выбары  былі прызнаныя легітымнымі. Пакаранне арыштам на 5 сутак выглядала дысанансам гэтай задумцы ўладаў, таму мяне вырашылі “пашкадаваць” з улікам узросту і гэтак далей. Але мае перакананні пра неабходнасць байкоту толькі ўзмацінліся: толькі байкот можа перашкодзіць сцэнарыю чарговай “элегантнай перамогі” Аляксандра Лукашэнкі. І пікеты з заклікам байкатаваць выбары мы будзем працягваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства